Віншаванні ў адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа
У адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа паступаюць шматлікія віншаванні ад кіраўнікоў дзяржаў, міжнародных арганізацый, замежных палітычных, рэлігійных і грамадскіх дзеячаў з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.
Віншавальныя пасланні паступілі ад кіраўнікоў дзяржаў - членаў СНД, прэзідэнтаў Алжыра, Італіі, Германіі, Польшчы, Сербіі, Швейцарскай Канфедэрацыі, Індыі, Ірландыі, Партугаліі, В'етнама, Зімбабвэ, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Пакістана, Манголіі, Судана, Сінгапура, Сірыі, каралёў Швецыі, Нідэрландаў, Саудаўскай Аравіі, Тайланда, каралевы Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, генерал-губернатара Аўстраліі, Вярхоўнага Правіцеля Малайзіі, Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба.
Кіраўніка дзяржавы таксама павіншаваў Папа Рымскі Францыск, Князь і Вялікі Магістр Суверэннага Мальтыйскага Ордэна.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваім віншаванні адзначыў, што дружба і ўзаемавыручка, загартаваныя ў суровыя гады вайны, і сёння служаць надзейнай асновай для саюзніцкіх адносін з Беларуссю. "З задавальненнем адзначаю пазітыўную дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, высокую эфектыўнасць партнёрскага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, АДКБ і іншых шматбаковых структур, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы забяспечым далейшае нарошчванне ўсяго комплексу ўзаемавыгадных расійска-беларускіх сувязей на карысць брацкіх народаў нашых краін".
У віншавальным пасланні Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна адзначаецца, што развіццё Беларусі дасягнула выдатных вынікаў. "Я ўдзяляю вялікую ўвагу развіццю кітайска-беларускіх адносін, чакаю наступнай сустрэчы з Вамі для паглыблення абмену думкамі па пытаннях, якія ўяўляюць інтарэс для абодвух бакоў, бесперапыннага напаўнення зместам адносін паміж дзвюма краінамі на карысць народаў Кітая і Беларусі", - адзначыў Сі Цзіньпін.
Віншавальныя пасланні ў адрас Прэзідэнта Беларусі і беларускага народа прадаўжаюць паступаць.