Віншаванні членам нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні членам нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Вользе Худзенка, Арцёму Козыру, Алене Наздровай і Марыне Літвінчук, якія напярэдадні заваявалі залатыя медалі II Еўрапейскіх гульняў.
У віншаванні Вользе Худзенка, якая заваявала ўжо другі залаты медаль II Еўрапейскіх гульняў, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Праявіўшы сапраўдныя чэмпіёнскія якасці, ты выйграла фінальны заезд у жаночай байдарцы-адзіночцы на 500 м, які сабраў у Заслаўі лепшых спартсменак свету. Упэўнены, што мэтанакіраванасць, непахісная воля і высокае майстэрства прынясуць табе яшчэ шмат яркіх перамог на самых адказных стартах".
Арцёму Козыру Прэзідэнт падзякаваў за яркае і ўпэўненае выступленне. "У фінальным заездзе табе давялося змагацца не толькі са знакамітымі сапернікамі, але і са складанымі ўмовамі надвор'я. Ты змог захаваць лідарства з першых грабкоў і ў сваім унікальным стылі атрымаў перамогу", - гаворыцца ў віншаванні.
Новых вяршынь у спартыўнай кар'еры Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алене Наздровай. "Дзякуючы ўпартай працы, таленту і мэтанакіраванасці ты ўпэўнена ішла да гэтай гучнай перамогі. Мы шчаслівыя бачыць, як перспектыўная маладая спартсменка становіцца адным з лідараў нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
З другім золатам II Еўрапейскіх гульняў, заваяваным у гонцы на 5000 м, Прэзідэнт павіншаваў Марыну Літвінчук: "Як сапраўдны чэмпіён, ты не толькі лідзіравала на працягу ўсёй дыстанцыі, але самае галоўнае - змагла дабавіць на фінішы, не пакінуўшы аніякага шанцу саперніцам. Дзякуй табе за гэта яркае завяршэнне праграмы спаборніцтваў на вяслярным канале ў Заслаўі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усёй камандзе і трэнерскаму штабу моцнага здароўя, дабрабыту і новых гучных перамог.