Віншаванне жыхарам Нясвіжа і Нясвіжскага раёна з 800-гадовым юбілеем горада

    Жыхарам г.Нясвіжа і Нясвіжскага раёна

    Паважаныя жыхары Нясвіжа і Нясвіжскага раёна!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні і цёплыя пажаданні з нагоды 800-гадовага юбілею горада.

    Нясвіж - горад-легенда, калыска беларускага кнігадрукавання, тэатральнага, мастацкага і музычнага мастацтва, каштоўная жамчужына на карце Беларусі. Яго архітэктурную прыгажосць і культурныя багацці стагоддзямі стваралі многія пакаленні нашых продкаў. Штогод сюды накіроўваюцца сотні тысяч турыстаў, каб дакрануцца да самабытнай і яркай гісторыі мудрага, таленавітага і працавітага беларускага народа.

    Дастойна прадаўжаючы старажытныя традыцыі, Нясвіжскі раён сёння адыгрывае важную ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці Мінскай вобласці, з'яўляючыся лідарам у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У аснове гэтых высокіх дасягненняў - беражлівае стаўленне да сваёй зямлі і любоў да малой радзімы жыхароў рэгіёна.

    Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце рабіць усё магчымае, каб родны горад, раён і ўся наша краіна працвіталі.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя і новых здзяйсненняў. Няхай вынікі вашай працы стануць прадметам гонару для будучых пакаленняў.

    Аляксандр Лукашэнка