Віншаванне жаночай чацвёрцы па веславанні на байдарках і каноэ з новым алімпійскім поспехам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Маргарыту Махнёву, Надзею Папок, Вольгу Худзенка і Марыну Літвінчук з новым алімпійскім поспехам.
"Трэцюю Алімпіяду запар дружны экіпаж моцных, таленавітых, прыгожых дзяўчат з Беларусі заваёўвае медалі - гэта выдатнае дасягненне", - гаворыцца ў віншаванні. - Вы самааддана змагаліся на працягу ўсёй дыстанцыі і даказалі сваё права быць на п'едэстале".
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў спартсменак і іх настаўнікаў з алімпійскім поспехам, які падарыў усім беларусам незабыўныя хвіліны радасці. "Верылі ў вас, ганарымся вамі!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця і новых перамог.