Віншаванне заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь Алене Спірыдовіч
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужаную артыстку Рэспублікі Беларусь Алену Спірыдовіч з юбілейнай датай.
"Усё Ваша творчае жыццё непарыўна звязана з беларускім тэлебачаннем, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Мільёны гледачоў нашай краіны і замежжа ведаюць Вас як вядучую знакавых культурных мерапрыемстваў, сярод якіх асаблівае месца займае міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
"Вашы яркія талент, дзіўнае абаянне, інтэлігентнасць, чулае і паважлівае стаўленне да аўдыторыі з'яўляюцца ўзорам найвышэйшага прафесійнага майстэрства", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў заслужанай артыстцы моцнага здароўя, натхнення, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.