Віншаванне заслужанаму майстру спорту СССР Вячаславу Фяцісаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем заслужанага майстра спорту СССР дэпутата Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслава Фяцісава.
"Дзякуючы таленту, характару і велізарнай працавітасці Вам пакарыліся самыя высокія вяршыні ў хакеі. Шматлікія беларускія балельшчыкі добра памятаюць Вашу выдатную гульню ў складзе зборнай СССР, ЦСКА і клубаў НХЛ. Гэтыя ж якасці разам з прафесіяналізмам, арганізатарскімі здольнасцямі і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй дапамаглі дабіцца значных дасягненняў на трэнерскім шляху, адказных кіруючых пасадах, у Парламенце і грамадскіх справах", - гаворыцца ў віншаванні.
"Упэўнены, што і ў далейшым Вы будзеце актыўна садзейнічаць развіццю беларуска-расійскага супрацоўніцтва і ўмацаванню дружбы паміж нашымі народамі. Заўсёды рады бачыць Вас на беларускай зямлі", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вячаславу Фяцісаву моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.