Віншаванне Заслужанаму калектыву Рэспублікі Беларусь "Тэатр-студыя кінаакцёра"

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Тэатр-студыя кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" з 35-годдзем творчай дзейнасці.

    "Высокі прафесійны ўзровень і патрабавальнасць да фарміравання рэпертуару дазволілі вам стварыць шэраг яркіх спектакляў, якія выклікаюць цікавасць шматлікіх гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што калектыў і ў далейшым будзе радаваць сваіх паклоннікаў новымі пастаноўкамі, якія папоўняць скарбніцу айчыннага тэатральнага мастацтва.