Віншаванне заслужанаму калектыву Рэспублікі Беларусь "Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы" Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі з 75-годдзем з дня заснавання калектыву.
"За гады сваёй дзейнасці дзякуючы намаганням некалькіх пакаленняў музыкантаў ваш калектыў зрабіў значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнага музычнага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.
"У рэпертуары харавой капэлы - лепшыя ўзоры рускай і замежнай класікі, творы сучасных беларускіх кампазітараў, народныя мелодыі. Вашы выступленні атрымалі шырокае прызнанне сярод знаўцаў музычнай культуры як на Радзіме, так і за яе межамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.