Віншаванне заслужанаму дзеячу мастацтваў Расіі Ігару Нікалаеву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Ігара Нікалаева з 55-годдзем.

    "На беларускай зямлі тысячы паклоннікаў ведаюць і любяць Вас як выдатнага кампазітара, музыканта і спевака, чыя творчасць служыць умацаванню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў віншаванні.