Віншаванне заслужанай артыстцы Расіі Наталлі Андрэйчанка

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем заслужаную артыстку Расіі Наталлю Андрэйчанка.

    Валодаючы дзіўным талентам, энергіяй, непаўторнай прывабнасцю, Наталля Андрэйчанка стварыла ў савецкім і расійскім кінематографе цудоўныя жаночыя вобразы, якія палюбіліся мільёнам гледачоў, гаворыцца ў віншаванні.

    "На беларускай зямлі Вас ведаюць і цэняць як выдатную актрысу. Упэўнены, што Ваша творчасць і ў далейшым будзе дарыць натхненне і добры настрой шматлікім паклоннікам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.