Віншаванне замежным лідарам з навагоднімі святамі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з навагоднімі святамі.

    Віншаванні ад імя Кіраўніка беларускай дзяржавы накіраваны кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі, лідарам краін СНД, а таксама значным грамадскім, творчым і рэлігійным дзеячам Садружнасці, кіраўнікам іншых краін у розных рэгіёнах свету, кіраўнікам міжнародных арганізацый.

    У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, Прэзідэнта Арменіі Ваагна Хачатурана і Прэм'ер-міністра гэтай краіны Нікола Пашыняна, Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева і Першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева, Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава, Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава і Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі.

    У ліку сусветных лідараў, каму накіраваны віншавальныя пасланні, - Старшыня КНР Сі Цзіньпін, Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі, Прэзідэнт ААЭ Мухамед бен Заід аль-Нахаян, Віцэ-прэзідэнт і Прэм'ер-міністр ААЭ, правіцель Дубая Мухамед бен Рашыд аль-Мактум, Прэзідэнт Сірыі Башар Асад, Прэзідэнт Індыі Драўпадзі Мурму і Прэм'ер-міністр гэтай краіны Нарэндра Модзі, Прэзідэнт Пакістана Арыф Алві, Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, Прэзідэнт Венгрыі Каталін Новак і Прэм'ер-міністр гэтай краіны Віктар Орбан, Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг, Прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў, выбраны Прэзідэнт Бразіліі Луіс Ігнасіу Лула да Сілва, Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, Прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс, Прэзідэнт Ірака Абдул Лаціф Рашыд, Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва, Прэзідэнт В'етнама Нгуен Суан Фук, Прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор, Прэзідэнт Інданезіі Джока Відода, Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса, Прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух, Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас.

    Віншаванні ад імя Кіраўніка беларускай дзяржавы адрасаваны таксама Каралю Бахрэйна Хамаду бен Ісу аль-Халіфе і Наследнаму прынцу, Прэм'ер-міністру і намесніку Вярхоўнага галоўнакамандуючага Сіламі абароны Каралеўства Бахрэйн Сальману бен Хамаду аль-Халіфе, Эміру Дзяржавы Катар Таміму бен Хамаду аль-Тані і яго намесніку Абдале бен Хамаду аль-Тані, Эміру Дзяржавы Кувейт Навафу аль-Ахмеду аль-Джаберу аль-Сабаху і Наследнаму прынцу Мішаалу аль-Ахмеду аль-Джаберу ас-Сабаху, Султану Амана Хайтаму бен Тарыку, Каралю Саудаўскай Аравіі Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду і Наследнаму прынцу, Прэм'ер-міністру Мухамеду бен Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду, Прэзідэнту Бангладэш Махамаду Абдулу Хаміду і Прэм'ер-міністру краіны Шэйх Хасіна, Каралю Камбоджы Нарадому Сіхамоні, Князю Манака Альберу II, Прэзідэнту Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны Мілараду Додзіку, Прэзідэнту Чарнагорыі Міла Джуканавічу, Вялікаму Герцагу Люксембургскаму Анры, Лейтэнанту Вялікага магістра Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты Джону Данлэпу, Каралю Тайланда Маху Вачыралонгкорну, Прэзідэнту Шры-Ланкі Ранілу Вікрамасінгху, Каралю Іарданіі Абдале II, Старшыні дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ыну, Прэзідэнту Нікарагуа Хасэ Даніэлю Артэгу, Прэзідэнту Панамы Лаўрэнціна Карціса Коэну, Прэзідэнту Перу Хасэ Педра Кастыльё, Прэзідэнту Чылі Габрыэлю Борычу Фонту, Прэзідэнту Дамініканы Луісу Радольфа Абінадэру Карона, Прэзідэнту Калумбіі Густава Франсіска Петра Урэга, Прэзідэнту Аргенціны Анхелю Фернандэсу, Прэзідэнту Балівіі Луісу Альберта Арсэ, Прэзідэнту Эквадора Гільерма Альберта Санцьяга Ласа Мендасу.

    Пасланні ад імя Прэзідэнта Беларусі накіраваны таксама вядомым рэлігійным і грамадскім дзеячам. Сярод іх Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Папа Рымскі Францыск, Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армян Гарэгін II.

    Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са святамі кіраўнікоў міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у тым ліку Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, Старшыню Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева, Генеральнага сакратара ШАС Чжан Міна, Прэзідэнта Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Мір'яну Спалярыч-Эгер, Старшыню Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча і Генеральнага сакратара АДКБ Тасмагамбетава Імангалі.

     

    У адрас Прэзідэнта Беларусі таксама паступаюць шматлікія навагоднія віншаванні ад замежных лідараў, кіраўніцтва міжнародных арганізацый, вядомых дзеячаў. Кіраўніка дзяржавы павіншавалі ўжо лідары Расіі, Кітая, Казахстана, Азербайджана, Арменіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Кыргызстана, ААЭ, В'етнама, Кувейта, Палесціны, Манголіі.

    Акрамя таго, паступілі віншаванні ад кіраўніцтва розных міжнародных арганізацый, у тым ліку АДКБ і СНД.

    Навагоднія віншаванні ў адрас Прэзідэнта Беларусі прадаўжаюць паступаць.