Віншаванне з юбілеем 3-й асобнай Чырванасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння

    Камандаванню, асабоваму складу і ветэранам вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з 80-годдзем з дня ўтварэння 3-й асобнай Чырванасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння.

    Пройдзены вялікі славуты шлях. За плячыма некалькі пакаленняў воінаў-спецназаўцаў - баявыя дзеянні на франтах вайны, выкананне задач на Чарнобыльскай АЭС і ў час міжнацыянальных канфліктаў у Закаўказзі, Сярэдняй Азіі і Малдавіі. Пры гэтым нязменнымі застаюцца пераможныя традыцыі часці, вернасць прысязе і гатоўнасць самааддана абараняць Радзіму.

    Вы кожны дзень на баявым пасту. І сёння цвёрда стаіце на варце законнасці і мірнай працы беларусаў, пастаянна вырашаючы ўнікальныя па спецыфіцы і складанасці службова-баявыя задачы, не адступаючы ад законаў спецназаўскага братэрства нават у самых цяжкіх і небяспечных сітуацыях.

    Упэўнены, легендарная часць 3214 і ў далейшым будзе служыць увасабленнем сілы і магутнасці ўнутраных войскаў МУС, а кожны з вас - прыкладам сапраўднага патрыятызму, смеласці і доблесці.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, спецназаўскай удачы, дабра і дабрабыту вам і вашым сем'ям!

    Аляксандр Лукашэнка