Віншаванне з Ражджаством Хрыстовым праваслаўным хрысціянам Беларусі

    Праваслаўным хрысціянам Беларусі

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.

    Мінаюць тысячагоддзі, але вялікая ўрачыстасць святой ночы, як і раней, прыносіць радасць мільёнам людзей, аб'ядноўвае іх вакол высокіх і высакародных мэт. Віфлеемская зорка асвятляе шлях для міласэрнасці і дабра, любові і надзей на будучыню, у якой пануюць узаемаразуменне і дабрабыт.

    Ражджаство - дамашняе свята, якое сустракаюць сярод родных і блізкіх, акружаныя іх пяшчотай і клопатам. Беражлівае захоўванне яго традыцый прадаўжае нябачную сувязь пакаленняў.

    Няхай гэтыя светлыя дні напаўняюць нас чыстымі думкамі і натхняюць на праведныя ўчынкі, дораць цяпло і добры настрой, азараюць верай і ўмацоўваюць духоўныя і маральныя асновы. Няхай дастатак, давер і згода будуць у кожнай сям'і.

    Шчыра жадаю вам здароўя, шчасця, міру і поспехаў ва ўсіх справах.

    Аляксандр Лукашэнка