Віншаванне з Ражджаством Хрыстовым

    Праваслаўным хрысціянам Беларусі

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.

    Для мільёнаў людзей Ражджаство стала сімвалам далучэння да нязменных каштоўнасцей хрысціянскага жыцця і духоўнасці. У складаным сучасным свеце не згасаюць веліч і ўзвышанасць хвалюючай урачыстасці, што нясе ўпэўненасць у перамозе ідэалаў гуманізму і справядлівасці.

    Ражджаство Хрыстова ўсяляе ў сэрцы надзею і ўсёабдымную любоў, напаўняе жыццё шчырай радасцю і добрымі спадзяваннямі. Недарма калядныя дні - гэта час здзяйснення жаданняў, дабрачыннасці і міласэрнасці, асаблівай увагі да ўсіх, хто мае патрэбу ў нашай спагадзе, клопаце і дапамозе.

    Ражджаство аб'ядноўвае сем'і, дорыць цудоўны настрой, прыносіць мір і згоду ў кожны дом. Няхай цяпло любові і дружбы не пакідае вас і вашых родных, а духоўная сіла вялікага свята дапамагае ў рэалізацыі самых смелых пачынанняў.

    Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка