Віншаванне з Ражджаством Хрыстовым

    Хрысціянам Беларусі, 
    якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 
    25 снежня  
     

    Дарагія суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.

    На працягу тысячагоддзяў Ражджаство з'яўляецца сведчаннем перамогі духоўнага пачатку, крыніцай стварэння і натхнення. Гэта вялікае свята адорвае кожнага дзіўным чаканнем новага і цудоўнага, аб'ядноўвае людзей у высокіх думках і памкненнях.

    У калядныя дні асабліва адчуваецца значнасць і непахіснасць адвечных каштоўнасцей, якія ляжаць у аснове чалавечага шчасця. Ражджаство - сямейнае свята, напоўненае цяплом дамашняга ачага і любоўю блізкіх, дабром, радасцю і надзеяй.

    Няхай жыватворнае святло Ражджаства азарае вашы дамы, дапамагае больш берагчы адзін аднаго, цаніць жыццё ва ўсіх яго праявах. І няхай мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі.

    Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою, поспеху ў справах і пачынаннях.

     

    Аляксандр Лукашэнка