Віншаванне з  Ражджаством Хрыстовым

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.

    Гэта вялікае свята дорыць святло і радасць хрысціянам усяго свету, сімвалізуе набыццё чалавецтвам надзеі на лепшае, духоўна дасканалае жыццё. Сёння штодзённыя зямныя клопаты адступаюць на другі план і сэрца напаўняецца верай і любоўю.

    Ражджаство Хрыстова нязменна сведчыць нам аб перамозе міласэрнасці і дабрыні.

    У гэтыя святочныя дні мы звяртаемся да вечных каштоўнасцей, якія пакладзены ў аснову хрысціянства, і праслаўляем высакародныя ідэалы гуманізму праз любоў да бліжняга, імкненне да міру, справядлівасці, духоўнасці і згоды.

    Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай спраўдзяцца ўсе чаканні і здзейсняцца самыя запаветныя мары.

    Аляксандр Лукашэнка