Віншаванне з Першамаем

    Дарагія суайчыннікі!

    Ад усёй душы віншую вас з Першамаем.

    Сёння мы славім людзей працы, адзначаем поспехі лепшых прадпрыемстваў, калектываў, асобных цэхаў і брыгад, ушаноўваем ветэранаў. Беражом гэту традыцыю як даніну павагі пакаленням, якія здзяйснялі працоўныя подзвігі на карысць Айчыны. Прадаўжаем пачаты імі адзіны правільны і правераны часам шлях да працвітання роднай зямлі і дабрабыту народа. Шлях штодзённай працы - карпатлівай, сумленнай і стваральнай.

    За апошнюю чвэрць стагоддзя мы шмат чаго дасягнулі: навялі парадак на зямлі, зрабілі цудоўныя дарогі, захавалі і мадэрнізавалі вытворчасці, узвялі ўласную атамную станцыю. Пабудавалі чыстую, утульную, камфортную краіну.

    Упэўнены, што разам, аб'яднаўшы творчыя намаганні, працавітасць, волю і інтэлект, мы зможам процістаяць любым выклікам і пагрозам, вырашыць усе задачы сучаснага парадку дня.

    Шчыра жадаю беларусам мірнага неба, здароўя, шчасця і новых прафесійных здзяйсненняў.

    Аляксандр Лукашэнка