Віншаванне ўдзельнікам турніру "Залатая шайба"
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў з пачаткам рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба".
"За гады існавання турніру тысячы юных спартсменаў прынялі ўдзел у гэтым цудоўным свяце, якое стала сапраўднай школай майстэрства. Для многіх "Залатая шайба" - першая прыступка на шляху ў вялікі спорт, - гаворыцца ў віншаванні. - Гэтыя спаборніцтвы заслужана карыстаюцца папулярнасцю, аб'ядноўваючы смелых, энергічных і дружных хлопчыкаў, улюбёных у хакей. За гады яго правядзення склаліся слаўныя традыцыі, якія перадаюцца новым удзельнікам".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што галоўныя спартыўныя вяршыні і дасягненні хлопцаў яшчэ наперадзе і многія ў далейшым будуць дастойна прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на міжнародных спаборніцтвах.