Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі з Хрыстовым Уваскрэсеннем
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Хрыстовым Уваскрэсеннем.
Свята Вялікадня для кожнага з нас непадзельна звязана з трыумфам жыцця і веліччу самаахвяравання Хрыста, яго бескарыслівым служэннем людзям.
У гэтыя дні сэрца кожнага верніка замірае ў чаканні добрай весткі і цуду ўваскрэсення Хрыстовага, дзякуючы якому ў душы з новай сілай абуджаюцца любоў і дабро, вера і міласэрнасць, імкненне да стварэння і дапамогі бліжняму.
Няхай радасць светлага свята захавае ў нашых дамах цяпло, мір і спакой, умацуе ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, любві і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка