Віншаванне з Днём жанчын

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын:

    "Дарагія суайчынніцы!

    З асаблівай цеплынёй шчыра віншую вас з Днём жанчын - пяшчотным вясеннім святам.

    Жаночая душа - гэта дзіўны свет любові, у якім прыродныя хараство і абаянне спалучаюцца са стваральнай энергіяй мацярынскіх пачуццяў, пяшчотным клопатам і працавітасцю.

    Не шкадуючы часу і сіл, вы прысвячаеце сябе блізкім і выбранай справе, напаўняеце жыццё яркімі эмоцыямі, светлымі надзеямі, утульнасцю і гармоніяй.

    Побач з вамі мы, мужчыны, адчуваем упэўненасць у сваіх сілах, адказнасць за мірную будучыню дзяцей і лёс роднай Беларусі.

    Нашы дарагія і любімыя, прыміце словы глыбокай удзячнасці за адданасць краіне і ўклад ва ўмацаванне адзінства і стабільнасці ў грамадстве.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у справах. Няхай прыемная атмасфера свята падорыць цудоўны настрой і здзяйсненне запаветных жаданняў. Будзьце шчаслівыя".