Віншаванне з Днём жанчын

    Дарагія суайчынніцы!

    Віншую вас з цудоўным святам - Днём жанчын.

    Мы заўсёды сустракаем доўгачаканую вясну, захапляючыся душэўнай прыгажосцю, прывабнасцю і мудрасцю нашых мілых жанчын. Дзякуючы вашым чулым сэрцам і пяшчотнаму клопату з пакалення ў пакаленне захоўваюцца вера ў святасць мацярынства і моц сямейнага ачага, які аберагаецца вамі.

    Ва ўсе часы мір на роднай зямлі, нацыянальны дабрабыт і годнасць беларускага народа трымаліся на жаночым імкненні да стварэння, вашай здольнасці любіць і натхняць нас, мужчын, на гераічныя подзвігі, выхоўваць дзяцей у павазе да Айчыны.

    Дзякуй, што, рэалізуючы свае таленты і прафесійныя ўменні ў самых розных сферах грамадскай і дзяржаўнай дзейнасці, вы застаяцеся адданымі традыцыйным каштоўнасцям, сем'ям і галоўнаму прызначэнню - прадаўжаць жыццё на Зямлі і рабіць свет лепшым.

    Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, шчасця, радасці і заўсёды веснавога настрою.

    Аляксандр Лукашэнка