Віншаванне з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі - святам, якое сімвалізуе наша непарушнае братэрства і моцную дружбу.

    З'яўляючыся суверэннымі дзяржавамі, развіваючыся як незалежныя нацыі, мы звязаны агульнай шматвяковай гісторыяй. Гісторыяй вялікіх перамог у імя Айчыны і гераічнай барацьбы за мірную будучыню, за права жыць і працаваць на сваёй зямлі.

    Свабодалюбства беларусаў і расіян, іх стойкасць і імкненне да стварэння робяць Саюзную дзяржаву прыкладам для іншых народаў, якія стаміліся ад заакіянскай экспансіі з яе беспрынцыпнымі метадамі падпарадкавання ўсіх жыхароў планеты інтарэсам адной звышдзяржавы.

    Каб быць мацнейшымі за санкцыі і дыктат, мы пашыраем і паглыбляем інтэграцыю паміж Беларуссю і Расіяй.

    Зроблены вялікі крок наперад - прыняты маштабны пакет саюзных праграм, забяспечаны практычна роўныя ўмовы гаспадарання і гандлю, як і павінна быць паміж брацкімі народамі.

    Ствараючы эканамічна магутную і эфектыўную Саюзную дзяржаву, павышаючы дабрабыт яе грамадзян, мы выкарыстоўваем свой гістарычны шанц на фарміраванне справядлівай супольнасці свабодных нацый у імя будучыні наступных пакаленняў беларусаў, расіян і іншых культурна і духоўна блізкіх нам народаў.

    Ад усёй душы жадаю ўсім вам, вашым сем'ям, родным і блізкім добрага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.

    Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка