Віншаванне з Днём войскаў проціпаветранай абароны

    Ваеннаслужачым і ветэранам войскаў проціпаветранай абароны

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з прафесійным святам - Днём войскаў проціпаветранай абароны.

    Вы выбралі вельмі важную прафесію - абараняць неба сваёй краіны, не спыняючыся перад цяжкасцямі і застаючыся вернымі воінскаму абавязку. Вас ніколі не палохалі суровы клімат і далёкія гарызонты.

    Дзякуючы тым, хто і сёння выконвае задачы па ахове паветраных рубяжоў - афіцэрам і прапаршчыкам, салдатам і сяржантам, - войскі ППА з'яўляюцца надзейным шчытом Беларусі.

    Адна з самых яркіх старонак у гісторыі проціпаветранай абароны напісана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў гэты перыяд войскі ППА сфарміраваліся як самастойны від Узброеных Сіл, а асабовы склад заклаў асновы слаўных традыцый, якія цяперашнія беларускія воіны свята шануюць, прымнажаюць і, забяспечваючы пераемнасць, перадаюць маладому пакаленню.

    Сучасныя войскі ППА актыўна развіваюцца: паспяхова асвойваецца найноўшая тэхніка, майстэрскі вырашаюцца вучэбныя і баявыя задачы, што пацвярджаецца ў час вучэнняў з баявой стральбой на беларускіх і расійскіх палігонах.

    Дзяржава і ў далейшым будзе рабіць усё магчымае, каб зенітныя ракетныя, радыётэхнічныя войскі і знішчальная авіяцыя былі забяспечаны самымі сучаснымі ўзорамі ўзбраенняў.

    Перакананы, што ваш высокі прафесіяналізм і ў далейшым застанецца магутным фактарам стрымлівання любога агрэсара.

    Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, мірнага неба і поспехаў у ратнай працы на карысць Рэспублікі Беларусь.

    Аляксандр Лукашэнка