Віншаванне з Днём ведаў

    Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, курсантам, выхавальнікам,
    настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую вас з Днём ведаў.

    1 верасня - асаблівая дата ў календары. Усе мы ў першы дзень восені адчуваем душэўны ўздым, успамінаючы свае школьныя і студэнцкія гады - цудоўны час набыцця мудрых настаўнікаў і сапраўдных сяброў, першых рамантычных перажыванняў, выбару прафесіі і жыццёвага шляху.

    Больш за ўсіх у гэты дзень хвалююцца, вядома ж, першакласнікі і першакурснікі. А таксама бацькі дзяцей, якім толькі давядзецца адправіцца ў падарожжа ў сапраўды чароўную краіну ведаў.

    Якой будзе гэта дарога - залежыць перш за ўсё ад настаўніка. Прафесіяналізм, любоў да дзяцей і актыўная грамадзянская пазіцыя кожнага з вас заслугоўваюць велізарнай удзячнасці і павагі, таму што з'яўляюцца трывалым фундаментам далейшага дабрабыту Беларусі і адзінства яе народа.

    У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю ўсім навучэнцам, студэнтам, аспірантам, курсантам, педагогам і бацькам, каб новы навучальны год стаў калейдаскопам яркіх падзей, а кожны дзень быў напоўнены радасцю і стварэннем.

    Поспехаў вам!

    Аляксандр Лукашэнка