Віншаванне з Днём ведаў

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з Днём ведаў!

    Гэта свята штогод прыносіць у жыццё кожнага чалавека самыя добрыя ўспаміны і моцныя эмоцыі.

    Гэта настальгічны смутак па дзіцячых і юнацкіх гадах, якія ўжо ніколі не паўтарацца. Хваляванне першакласнікаў, якія робяць першыя крокі па дарозе ведаў, першакурснікаў, якія ўсвядомлена выбралі свой прафесійны шлях. Перажыванні бацькоў, якія разам з дзіцем нібыта самі ідуць у першы клас і разам з ім пражываюць розныя перыяды яго вучобы. Натхненне маладых настаўнікаў і выкладчыкаў перад першым у сваёй педагагічнай дзейнасці ўрокам або лекцыяй. І, вядома, радасць ад будучай сустрэчы ўсіх, хто за час канікулаў засумаваў па вучэбных буднях.

    Няхай для ўсіх навучэнцаў і настаўнікаў новы навучальны год будзе цікавым, напоўненым яркімі падзеямі.

    Настаўнікам жадаю невычэрпнай энергіі і плённай працы. Бацькам - уключанасці ў адукацыйны працэс і мноства падстаў для гонару за сваіх дзяцей. Вучням і студэнтам - натхнення і імкнення да ведаў, якія стануць галоўнай умовай поспеху і дабрабыту ў іх будучым жыцці.

    Аляксандр Лукашэнка