Віншаванне з днём утварэння Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

    Супрацоўнікам, афіцэрам, служачым і ветэранам Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

    Дарагія таварышы!

    Віншую вас з днём утварэння Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    Больш як чвэрць стагоддзя вы заўсёды на баявым пасту, выконваючы на самым высокім прафесійным узроўні важнейшыя задачы, якія стаяць перад органамі дзяржаўнай аховы.

    Прыемна, што ў няпросты для краіны час ваеннаслужачыя Службы бяспекі праявілі рашучасць і мужнасць, у найскладанейшых умовах сталі надзейным шчытом ад замахаў на інтарэсы беларускага народа і дзяржавы.

    Верныя воінскаму абавязку, афіцэрскай чэсці і прысязе, вы заслужана карыстаецеся ў грамадстве вялікім аўтарытэтам і павагай.

    Упэўнены, кожны з вас і ў далейшым будзе заставацца ўзорам патрыятызму і адданасці роднай Беларусі.

    Дзякую за бездакорную службу, прыстойнасць, кампетэнтнасць, надзейнасць. Жадаю новых поспехаў у вашай адказнай дзейнасці ў імя працвітання Айчыны.

    Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

    Аляксандр Лукашэнка