Віншаванне з Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства

    Супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга следства

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства.

    Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь - важнейшы інстытут нацыянальнай праваахоўнай сістэмы, які ў значнай ступені ўплывае на ўмацаванне правапарадку ў краіне, абарону законных правоў грамадзян, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.

    Дзякуючы штодзённай карпатлівай рабоце зладжанага высокапрафесійнага калектыву ведамства паспяхова выконвае задачы па расследаванні злачынстваў, забеспячэнні прынцыпу няўхільнасці пакарання і аднаўленні справядлівасці, што дае магчымасць захоўваць мір, згоду і стабільнасць у нашым грамадстве.

    Выказваю ўдзячнасць ветэранам органаў следства, чый жыццёвы шлях, вопыт і патрыятызм з'яўляюцца прыкладам для маладых супрацоўнікаў.

    Жадаю моцнага здароўя, міру, дабрабыту вам і вашым сем'ям, а таксама далейшых поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка