Віншаванне з Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Камітэта дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.

    "У самыя складаныя перыяды айчыннай гісторыі чэкісты абаранялі суверэнітэт і незалежнасць Радзімы, праяўляючы дастойны прыклад патрыятызму, стойкасці і мужнасці. Прадаўжаючы слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў, вы рашуча процістаіце сучасным выклікам і пагрозам бяспецы краіны, дзейнічаеце на папярэджанне для захавання стабільнасці і адзінства нашага грамадства", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што з'яднаны, баяздольны калектыў КДБ і ў далейшым будзе з гонарам выконваць усе пастаўленыя задачы.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі. "Вы ўвасабляеце непарыўную сувязь пакаленняў, з'яўляецеся ўзорам афіцэрскай чэсці і адданасці абавязку", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.