Віншаванне супрацоўнікам і ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.
"Вы з'яўляецеся адной з асноўных апор дзяржавы ў забеспячэнні яе незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці. Паспяховае развіццё краіны, згода і стабільнасць у грамадстве шмат у чым залежаць ад вашай паўсядзённай напружанай дзейнасці па барацьбе са знешнім ваенна-палітычным націскам, міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, карупцыяй, эканамічнымі злачынствамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што важнейшымі задачамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі былі і застаюцца процідзеянне замежным разведкам, абарона канстытуцыйнага ладу, надзейнае функцыянаванне ўрадавай сувязі.
"Мы ганарымся ветэранамі-чэкістамі, якія ў самыя цяжкія перыяды гісторыі, праявіўшы гераізм і адвагу, унеслі неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу, не дапусцілі заняволення краіны. Сёння ваш калектыў мае сур'ёзны высокаінтэлектуальны кадравы і навукова-тэхнічны патэнцыял. Упэўнены, што і ў далейшым, працуючы на апярэджанне, аператыўна выяўляючы і нейтралізуючы відавочныя і скрытыя пагрозы нацыянальнай бяспекі, вы будзеце надзейным шчытом беларускага народа і Айчыны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.