Віншаванне з Днём шахцёра

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў ААТ "Беларуськалій" і ветэранаў калійнай прамысловасці з прафесійным святам - Днём шахцёра.

    "Горназдабыўная галіна - адна з ключавых для эканомікі краіны. Дзякуючы вашай нялёгкай і адказнай працы Беларусь сёння з'яўляецца буйнейшым вытворцам і пастаўшчыком калійных угнаенняў на сусветным рынку", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што каштоўны вопыт некалькіх пакаленняў гарнякоў, адточаны ў цяжкасцях і перададзены моладзі, дае магчымасць калектыву "Беларуськалія" ставіць перад сабой самыя амбіцыйныя задачы і паспяхова вырашаць іх.

    "Не спыняючыся на дасягнутым, цяпер вы рэалізуеце вельмі важны і патрэбны праект - будаўніцтва новага горна-абагачальнага камбіната, які стане яшчэ адным драйверам айчыннай горна-хімічнай галіны. Няхай вашы прафесіяналізм, сіла духу, стваральная энергія і далей садзейнічаюць росту дабрабыту беларусаў і працвітанню нашай зямлі", - пажадаў Прэзідэнт.