Віншаванне з Днём ратавальніка
Работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях
Паважаныя таварышы!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам – Днём ратавальніка!
Грамадства высока цэніць самаадданасць тых, хто пастаянна знаходзіцца на баявым пасту і гатовы рызыкаваць уласным жыццём у імя выратавання іншых.
Мужнасць і гатоўнасць да самаахвяравання з'яўляюцца адметнымі рысамі многіх пакаленняў ратавальнікаў. За час сваёй службы, звязанай з трывогамі і небяспекай, вы неаднаразова дэманстравалі вытрымку, стойкасць і адвагу.
Сёння органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях маюць магутны патэнцыял і могуць на высокім узроўні вырашаць пастаўленыя задачы.
Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце ўзорам адданага служэння сваёй краіне і свайму народу.
У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам новых поспехаў у адказнай службе, а таксама моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Аляксандр Лукашэнка