Віншаванне з Днём ратавальніка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам - Днём ратавальніка і знамянальнай датай - 25-годдзем органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

    "Сёння наша служба выратавання - гэта зладжаная і высокамабільная структура, здольная выканаць увесь спектр аварыйна-выратавальных работ. Штодзень выконваючы ўнікальныя і складаныя задачы, вы ўносіце значны ўклад у забеспячэнне бяспекі нашай краіны і яе стваральнае развіццё", - гаворыцца ў віншаванні.

    "У гэты дзень, ушаноўваючы беларускіх ратавальнікаў, мы дзякуем ветэранам, якія прысвяцілі сябе высакароднай і небяспечнай прафесіі, успамінаем герояў, якія аддалі ў барацьбе са стыхіяй сваё жыццё, захапляемся адвагай і сілай духу кожнага, хто, рызыкуючы сабой, своечасова і эфектыўна адказвае на выклікі прыродных і тэхнагенных пагроз, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Вы смелыя, мужныя і самаадданыя людзі - сапраўдныя патрыёты сваёй краіны".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту: "Беражыце сябе, сваіх блізкіх і нашу родную Беларусь!"