Віншаванне з Днём ратавальніка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях:

    Паважаныя таварышы!

    Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём ратавальніка!

    Вы прадаўжаеце высакародны і гераічны шлях многіх пакаленняў беларускіх ратавальнікаў, якія не раз дэманстравалі гонар і годнасць, мужнасць і адвагу, гатоўнасць да самаахвяравання, адказваючы на пагрозы прыроднай стыхіі і тэхнагенных катастроф.

    Дзякую вам за адданае служэнне Айчыне і свайму народу, за высокі прафесіяналізм, які вы штодзённа пацвярджаеце, прыходзячы на дапамогу ўсім, хто трапіў у бяду, за смеласць і рашучасць, праяўленыя ў экстрэмальных сітуацыях, за выратаваныя жыцці.

    Шчыра жадаю новых поспехаў у выкананні неймаверна складанай і адказнай місіі, накіраванай на захаванне міру, бяспекі і дабрабыту нашай роднай Беларусі.

    Будзьце мацнейшыя за кінутыя вам выклікі і беражыце сябе! Шчасця, моцнага здароўя і дабра вам, вашым родным і блізкім.