Віншаванне з Днём ратавальніка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам - Днём ратавальніка.

    "Гэту службу выбіраюць самыя мужныя, адважныя і самаадданыя людзі. Вы заўсёды там, дзе небяспечна. Мэта і сэнс вашай работы - выратаваныя чалавечыя жыцці, вынік - упэўненасць беларусаў ва ўласнай абароненасці і бяспецы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія ратавальнікі, прыходзячы на дапамогу, праяўляючы смеласць і гераізм пры выкананні службовага абавязку, дастойна прадаўжаюць справу многіх пакаленняў сваіх папярэднікаў. Асаблівую ўдзячнасць Прэзідэнт выказаў ветэранам, якія стаялі ля вытокаў стварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і заклалі асновы яго далейшага развіцця.

    "Упэўнены, што пры вырашэнні пастаўленых задач вы і ў далейшым будзеце з'яўляцца ўзорам адданага служэння сваёй краіне і народу, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Дзякуй вам за службу. Шчыра жадаю новых поспехаў у імя міру і бяспекі нашай роднай Беларусі".

    Чытайце таксама

    Усе падзеі
    • 3
    • 10:52
    НАВАГОДНІ ЗВАРОТ