Віншаванне з Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі
Работнікам радыё, тэлебачання і сувязі
Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.
Гэта свята аб'ядноўвае адданых сваёй справе прафесіяналаў, чые веды і адказная праца фарміруюць контуры высокатэхналагічнага інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя незалежнай беларускай дзяржавы, пашыраюць межы распаўсюджвання праўдзівай інфармацыі.
Ваша дзейнасць служыць правадніком аб'ектыўных ведаў і сэнсаў у кожны дом, дазваляючы чалавеку ў рэжыме рэальнага часу адчуваць навакольны свет і рытм сучаснага жыцця.
Дзякуючы вашаму таленту і тэхнічнаму майстэрству людзі, падзеі і факты набываюць запамінальныя вобразы і эфірнае гучанне, становяцца даступнымі, зразумелымі і вядомымі для шырокай аўдыторыі.
Упэўнены, слаўныя традыцыі ветэранаў тэлерадыёвяшчання і сувязі атрымаюць дастойнае прадаўжэнне ў дасягненнях сучаснікаў.
Жадаю добрага здароўя, шчасця, новых ідэй і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Аляксандр Лукашэнка