Віншаванне з Днём работнікаў падатковых органаў
Работнікам падатковых органаў Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Віншую вас з прафесійным святам.
Больш як трыццаць гадоў падатковая служба Беларусі стаіць на варце эканамічнай стабільнасці краіны, прадухіляючы і выяўляючы парушэнні ў сферы падатковага заканадаўства.
Дзякуючы вашай рабоце напаўняецца бюджэт, што дае магчымасць рэалізоўваць важнейшыя дзяржаўныя праграмы.
Сёння прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці вашага ведамства з'яўляюцца забеспячэнне празрыстасці і стабільнасці ў падатковай сферы, канструктыўнасць ва ўзаемадзеянні з плацельшчыкамі.
Перакананы, вашы веды і вопыт, адказнасць і кампетэнтнасць, гатоўнасць развівацца з улікам запатрабаванняў дзяржавы і бізнесу будуць садзейнічаць далейшаму фарміраванню ў краіне справядлівага прававога і эканамічнага асяроддзя, накіраванага на працвітанне Беларусі і павышэнне дабрабыту яе жыхароў.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і новых поспехаў у працы.
Аляксандр Лукашэнка