Віншаванне з Днём пажылых людзей
Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей.
Гэта свята - сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў, яркае сведчанне бязмежнай павагі да тых, хто з'яўляецца захавальнікам гістарычнай памяці і праўды, маральных асноў і багатых традыцый беларускага народа.
Аддаўшы шмат гадоў стварэнню Беларусі, выгадаваўшы дзяцей і ўнукаў, вы і сёння прадаўжаеце ўносіць вялікі ўклад у развіццё краіны, шчодра дзеліцеся з моладдзю ведамі і жыццёвай мудрасцю, асабістым прыкладам выхоўваеце сапраўдных працаўнікоў і патрыётаў.
Вы заўсёды можаце разлічваць на ўсебаковую сацыяльную абарону і падтрымку. Павышэнне якасці жыцця, стварэнне ўмоў для актыўнага і дастойнага даўгалецця нязменна будуць важнейшымі прыярытэтамі нашай дзяржаўнай палітыкі.
Жадаю вам мірнага неба над галавой, невычэрпнага аптымізму, душэўнай цеплыні ад сустрэч з роднымі і блізкімі. Будзьце здаровыя і шчаслівыя.
Аляксандр Лукашэнка