Віншаванне з Днём пажарнай службы

    Работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з прафесійным святам - Днём пажарнай службы!

    Сёння мы ўшаноўваем смелых і адважных людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу, самааддана прыняўшы выклік вогненнай стыхіі. Дзякуючы высокаму прафесіяналізму, хуткасці рэагавання і зладжанасці дзеянняў супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, жыхары і госці краіны могуць быць упэўнены, што іх жыццё, здароўе, маёмасць пастаянна знаходзяцца пад надзейнай аховай.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам, якія стаялі ля вытокаў фарміравання пажарнай службы. Пры вашым удзеле было створана моцнае міністэрства, якое стала важнай часткай дзяржаўнай сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

    Упэўнены, што, прадаўжаючы традыцыі адданага служэння справе, краіне і народу, беларускія пажарныя і ў далейшым будуць з гонарам і годнасцю несці службу на карысць нашай любімай Беларусі і яе народа.

    Шчасця, міру, дабра і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

    Аляксандр Лукашэнка