Віншаванне з Днём пагранічніка
Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас са святам - Днём пагранічніка.
Сёння для нас асаблівы сэнс і вагу набываюць такія паняцці, як стойкасць, мужнасць, вернасць прысязе і народу. Гэтымі якасцямі заўсёды вызначаюцца пагранічнікі, якія першымі сустракаюць ворага на граніцы і не шкадуючы жыцця змагаюцца з ім.
У наш няпросты час, як і восем дзесяцігоддзяў таму, ля рубяжоў Айчыны складваецца напружаная ваенна-палітычная абстаноўка. Несумненна, кожны з вас добра разумее, перад якімі выклікамі і пагрозамі мы стаім сёння і якое проціборства ідзе вакол нашай дзяржавы, а на перадавой лініі абароны знаходзіцеся вы - воіны з зялёных фуражках.
Упэўнены, што сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць мы абаронім, калі спатрэбіцца, а пагранічнікі зробяць усё магчымае, каб свяшчэнныя рубяжы нашай Айчыны заставаліся непарушнымі. Веру ў ваш патрыятызм і прафесіяналізм.
Дзякую за актыўную жыццёвую пазіцыю ветэранам-пагранічнікам. Ваш вопыт і веды сёння асабліва запатрабаваны ў справе выхавання падрастаючага пакалення.
Жадаю камандаванню, асабоваму складу, ветэранам пагранічнай службы і вашым сем'ям моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка