Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

    Дарагія суайчыннікі!

    Сёння наша краіна адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).

    Гэта свята - даніна пакаленням беларусаў, якія на працягу стагоддзяў адстойвалі права жыць на роднай зямлі і самастойна вызначаць уласны лёс. Яно захоўвае памяць пра бяспрыкладны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэманструе гістарычную сталасць, нацыянальную годнасць і цвёрдую волю спадчыннікаў народа-пераможцы ўмацоўваць сваю дзяржаўнасць.

    Выбраўшы шлях пераемнага развіцця, мы захавалі і прымножылі лепшыя дасягненні савецкага перыяду, асвойваем сучасныя высокатэхналагічныя галіны эканомікі. Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя выклікі часу, забяспечваем сацыяльныя гарантыі і магчымасці для самарэалізацыі кожнаму грамадзяніну.

    Сфарміраваны за гады незалежнасці духоўны, маральны, інтэлектуальны, эканамічны базіс дае нам магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучыню. А народнае адзінства, добрасумленная праца і беражлівае стаўленне да сваёй зямлі з'яўляюцца залогам дасягнення самых запаветных мэт.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

    Са святам, дарагія сябры! З Днём Незалежнасці!

    Аляксандр Лукашэнка