Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

    Тры дзесяцігоддзі беларусы паспяхова будуюць уласную суверэнную дзяржаву. Нас натхняюць прыклад гераічных продкаў, шматвяковая гісторыя, багатая культура і разуменне таго, што магчымасць свабодна распараджацца сваім лёсам - найвышэйшая каштоўнасць для любога народа.

    Адстойваючы нацыянальныя інтарэсы, развіваючы эканоміку і сацыяльную сферу, нават у самыя складаныя часы мы разлічвалі толькі на сябе, будавалі дабрабыт на стараннай працы, калектывізме і ўзаемадапамозе. І сёння, калі на нашу краіну аказваецца беспрэцэдэнтны эканамічны і інфармацыйны націск, гэты цяжкі вопыт зноў запатрабаваны і актуальны. Ён дае нам упэўненасць, што мы справімся з усімі праблемамі.

    Сіла беларусаў у праўдзе, адзінстве і патрыятызме. У нас ёсць родная краіна, якой мы ганарымся, ёсць армія, здольная даць жорсткі адпор любому агрэсару, і народ-пераможца, які помніць герояў і цэніць свабоду. Менавіта таму мы смела і спакойна глядзім у будучыню.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.

    З Днём Незалежнасці!

    Аляксандр Лукашэнка