Віншаванне з Днём настаўніка

    Паважаныя работнікі сферы адукацыі!

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з Днём настаўніка.

    На працягу шматвяковай гісторыі беларускага народа настаўніцтва з'яўляецца адной з самых высакародных і стваральных прафесій накшталт падзвіжніцтву. Духоўны пачатак, асвета, шанаванне вучоных людзей былі пакладзены нашымі продкамі ў аснову айчыннай адукацыі і выхавання, сталі сапраўдным здабыткам краіны.

    Захоўваючы пераемнасць і адданасць сваёй справе, любоў да дзяцей і вернасць роднай зямлі, вы ствараеце будучыню Беларусі, якая складваецца з дасягненняў вашых выхаванцаў.

    Перакананы, што разам з вамі мы прымножым усё лепшае ў нацыянальнай сістэме адукацыі, а гордае званне настаўнік, падмацаванае вашымі талентамі, педагагічнай мудрасцю і прафесійным вопытам, будзе заўсёды карыстацца найвышэйшым аўтарытэтам, глыбокай павагай і велізарнай любоўю мільёнаў беларускіх дзяцей і іх бацькоў.

    У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

    Аляксандр Лукашэнка