Віншаванне з Днём настаўніка

    Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя работнікі сферы адукацыі!

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка!

    Мы па праву называем гэта свята ўсенародным. Са школьных гадоў яно абуджае ў нас самыя цёплыя ўспаміны аб першым настаўніку і першых школьных днях, аб'ядноўвае ў пачуцці ўдзячнасці педагогам, якія штогод вядуць за руку мільёны беларускіх дзяцей у свет ведаў.

    Ваша праца - вялікая місія. Час ставіць перад школай глабальныя задачы. Удасканальваюцца змест адукацыі, навучальныя тэхналогіі. Але роля асобы педагога, яго прафесійнае майстэрства, стыль жыцця і дастойныя ўчынкі застаюцца галоўнай умовай паспяховасці ўсяго адукацыйнага працэсу.

    Самыя шчырыя віншаванні і словы захаплення сёння гучаць у адрас настаўнікаў, якія сэрцам выбралі гэты пачэсны і вельмі адказны шлях. Ваша любоў да дзяцей і свайго прадмета, асабісты прыклад беражлівага стаўлення да традыцый і нацыянальных каштоўнасцей, цвёрдая грамадзянская пазіцыя выхоўваюць сапраўдных патрыётаў, якія любяць родную зямлю.

    Дзякую вам, паважаныя педагогі, за бясконцую мудрасць, велізарнае цярпенне, чулае стаўленне да вучняў і найвялікшую адданасць сваёй справе. Жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям!

    Аляксандр Лукашэнка