Віншаванне з Днём настаўніка

    Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

    Вы выбралі адну з самых высакародных прафесій. Свядома прысвяцілі сябе важнай місіі - фарміраванню асобы дзіцяці.

    Кожнае ваша слова застаецца ў памяці і душах вучняў і студэнтаў. Яно нясе ім веды і каштоўны жыццёвы вопыт, вучыць мысліць. А з мільёнаў лёсаў выхаваных вамі дзяцей складваецца будучыня ўсёй краіны.

    Сёння ўсе вы - выхавальнікі і нянечкі дзіцячых садоў, школьныя настаўнікі, выкладчыкі каледжаў і ВНУ, - перадаючы наступным пакаленням спрадвечныя каштоўнасці беларускага народа і лепшыя нацыянальныя традыцыі, умацоўваеце фундамент нашай дзяржаўнасці.

    Дзякую вам за вялікую працу і шчырую любоў да дзяцей.

    У гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

    Аляксандр Лукашэнка