Віншаванне з Днём народнага адзінства

    Дарагія суайчыннікі!

    Віншую вас з Днём народнага адзінства.

    На сваім тысячагадовым шляху да самавызначэння беларускі народ дастойна пераадолеў шматразовыя спробы пазбавіць яго гістарычнай перспектывы, культурнай і духоўнай самабытнасці.

    Дата 17 верасня 1939 года - сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі і шчырага імкнення беларусаў, падзеленых паняволі, жыць адной сям'ёй ва ўласным доме.

    Набыўшы цэласнае і непаўторнае аблічча ўтульнай і гасціннай краіны ў цэнтры Еўропы, уз'яднаная Беларусь стала месцам сілы для мільёнаў грамадзян, якія з гонарам выстаялі ў складаных перапетыях XX стагоддзя і сёння стаяць на варце суверэнітэту і незалежнасці роднай зямлі.

    Дзень народнага адзінства - удзячнасць сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія адстаялі права самім вызначаць свой лёс. Ён усяляе гонар за краіну і дае ўсведамленне таго, што беларусы - адзіны народ. У гэтым заключаюцца асновы стабільнасці і дабрабыту сучаснай беларускай дзяржавы.

    Аб'яднаныя марай аб паспяховай і працвітаючай Беларусі, атрымліваючы ўрокі з нашай гісторыі, мы ў міры і згодзе стваральнай працай будуем агульную будучыню.

    Умацоўваючы беларускую дзяржаўнасць, разам прадаўжаем свой шлях да новых вяршынь і яркіх перамог, якімі будуць ганарыцца нашы нашчадкі.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка