Віншаванне з Днём народнага адзінства

    Дарагія беларусы!

    Віншую вас з Днём народнага адзінства!

    Сёння знамянальны дзень - мы ўпершыню адзначаем новае дзяржаўнае свята. Яно вяртае нас да лёсавызначальных падзей гісторыі роднай зямлі. 17 верасня 1939 года быў пакладзены пачатак уз'яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, фарміраванню адзінай беларускай нацыі.

    Прайшоўшы праз боль страт Вялікай Айчыннай вайны, разруху 90-х, гібрыдную агрэсію, развязаную сёння супраць дзяржавы, мы захавалі тое, што жыве ў сэрцы, што ніколі нельга аддаць і ад чаго нельга адступіцца. Гэта наша краіна - Беларусь, дзякуючы якой мы застаёмся адным народам.

    Няхай загартаванае найцяжэйшымі выпрабаваннямі, змацаванае дасягненнямі пераможцаў народнае адзінства стане крыніцай найвялікшай духоўнай сілы і адданасці Айчыне для будучых пакаленняў беларусаў.

    З Днём народнага адзінства, дарагія суайчыннікі!

    Са святам!

    Аляксандр Лукашэнка