Віншаванне з Днём мытніка

    Кіраўніцтву, асабоваму складу і ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з прафесійным святам - Днём мытніка.

    Ва ўмовах гібрыднай вайны, развязанай Захадам супраць Беларусі і Расіі, роля мытных органаў краіны ўзрасла шматразова. Упэўнены, што супрацоўнікі службы, якіх заўсёды вызначалі высокі прафесіяналізм, стойкасць і ўменне аператыўна рэагаваць на любыя змяненні сітуацыі, гэта добра разумеюць і зробяць усё, каб забяспечыць эканамічную бяспеку дзяржавы, развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці і стабільную работу працоўных калектываў.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам, якія аддалі многія гады жыцця станаўленню і развіццю беларускай мытні, а сёння перадаюць свой вопыт і веды маладому пакаленню.

    Дзякую вам за добрасумленную працу, адданасць справе і службоваму абавязку.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Міру і дабра вам і вашым сем'ям!

    Аляксандр Лукашэнка