Віншаванне з Днём міліцыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з прафесійным святам - Днём міліцыі.

    "Кожны з вас штодзень знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю, справай даказваючы адданасць краіне і народу, захоўваючы пры гэтым прыхільнасць да слаўных традыцый, якія былі закладзены ветэранамі службы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў мінулым годзе асабліва выразна праявілася значнасць органаў правапарадку ў забеспячэнні стабільнасці грамадства і бяспекі грамадзян. "Гэта, безумоўна, быў адзін з самых складаных перыядаў у біяграфіі беларускай міліцыі. Аднак вы дастойна справіліся з замахам на канстытуцыйны лад дзяржавы. Да канца выканалі свой абавязак, праявіўшы мужнасць, стойкасць і высокі прафесіяналізм. Паказалі сябе сапраўднымі патрыётамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што праваахоўнікі і ў далейшым будуць рабіць усё магчымае для таго, каб надзейна абараніць прававыя асновы дзяржаўнага ладу, нейтралізаваць выклікі і пагрозы для эканомікі і мірнага жыцця беларусаў.

    "Дзякую за сумленную, бездакорную службу. Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.