Віншаванне з Днём металурга

    Работнікам і ветэранам металургічнай галіны

    Дарагія сябры!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём металурга.

    Металургічная галіна адыгрывае адну з ключавых роляў у развіцці нацыянальнай эканомікі: фарміруе трывалую аснову прамысловага комплексу, забяспечвае бесперабойную работу практычна ўсіх напрамкаў народнай гаспадаркі.

    Свята аб'ядноўвае амаль 20 тысяч прафесіяналаў, якія прысвяцілі сябе складанай справе, што патрабуе надзвычайнай адказнасці, глыбокіх ведаў і асаблівага, вогненнага майстэрства.

    Цяпер металургі з годнасцю праходзяць няпросты этап пераадолення знешніх выклікаў і робяць усё, каб іх прадукцыя карысталася попытам як унутры краіны, так і за яе межамі. У выніку вытворчасць сталі ў гэтым годзе павялічылася на чвэрць, а экспарт - на трэць.

    Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце працаваць з поўнай самааддачай у імя працвітання роднай Беларусі.

    Жадаю ўсім работнікам і ветэранам галіны моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця, міру і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка