Віншаванне з Днём медыцынскіх работнікаў

    Работнікам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з Днём медыцынскіх работнікаў.

    Даючы клятву вернасці прафесіі, вы бераце на сябе адказнасць за лёсы людзей, за жыццё і здароўе кожнага пацыента. Гэта высакародны і смелы выбар.

    Добрасумленна і бескарысліва выконваючы свой прафесійны абавязак, праяўляючы шчыры клопат і міласэрнасць да тых, хто мае патрэбу ў вашай дапамозе, асабліва ў самых аддаленых кутках Беларусі, пастаянна развіваючы кампетэнцыі і тэхналогіі, вы ўмацоўваеце імідж айчыннай аховы здароўя, якая па многіх пазіцыях прызнаецца адной з лепшых у свеце.

    У гэты святочны дзень дзякую ўсім медыцынскім работнікам, хто з гонарам праходзіць выпрабаванні новымі выклікамі і пагрозамі жыццю і здароўю беларусаў, забяспечваючы грамадскую згоду і нацыянальную бяспеку краіны.

    Ад усёй душы жадаю вам і вашым сем'ям шчасця, дабра і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка